Навіны
2013
У 2013 годзе было прынята рашэнне вярнуцца да першапачатковай назвы прабегу: Бег Міру Дом-Адзінства ініцыятар Шры Чынмой.
З гэтай нагоды быў створаны новы вэбсайт: http://www.peacerun.org/by/, дзе вы зможаце знайсці далейшыя навіны прабегу.
2012
2011
Навіны прабегу 2011 года ў Беларусі:
- 25чэрвеня: 91 км, мяжа з Украінай (Сянькоўка-Вясёлаўка) - Гомель
- 26 чэрвеня: 192 км, Гомель - Мозыр
- 27 чэрвеня: 242 км, Калінкавічы - Салігорск
- 28 чэрвеня: 144,5 км, Салігорск - Мінск
Цікавыя артыкулы і відэасюжэты са старонак інтэрнэта і іншыя медыя матэрыялы
2010
16 верасня еўрапейская галіна Сусветнай эстафеты, якая фінішыруе разам з азіяцкай галіной 27 верасня ў Маскве, прыбыла ў Беларусь. 18 верасня прабегшы па дарогах нашай краіны праз Гродна, Ваўкавыск, Баранавічы, Стаўбцы і іншыя гарады і вескі яна дасягнула Мінска. Дзе на плошчы перамогі адбылася святочная сустрэча прабегу. Далей эстафета рушыць праз Барысаў, Магілёў і Віцебск да мяжы з Расіяй. З фотаздымкамі і падрабязнасцямі можна пазнаёміцца на старонцы года.
Відэа-сюжэт аб прабегу ў Кішынёве (Малдова) 27 ліпеня 2010 г.
24 красавіка ў Японіі з горада Хірасіма стартавала азіяцкая галіна самай доўгай факельнай эстафеты «Бег Сусветнай Гармоніі» (міжнародная назва "World Harmony Run"), шлях якой ляжыць праз Карэю, Кітай, Манголію, краіны Сярэдняй Азіі і Расею. У Расіі эстафета пройдзе праз Сібір, Урал, Паўночны Каўказ і еўрапейскую частку. Агульная даўжыня азіяцкай галіны складзе 23 000 км!
Урачысты фініш адбудзецца 27 верасня ў Маскве, куды прыбудуць і ўдзельнікі еўрапейскай галіны, што распачалі свой шлях 25 лютага ў Дубліне (Ірляндыя),
каб прабегчы па дарогах 49 еўрапейскіх краін, улічваючы Беларусь. Так будзе ўстаноўлена ўнікальная сувязь паміж Усходам і Захадам працягласцю 47 000 км!
Відэасюжэт аб старту азіяцкай часткі эстафеты глядзіце па спасылцы: http://www.youtube.com/watch?v=7lJTqq6KqcY
У гэтым годзе сусветная этафета прысвечана да Міжнароднага года збліжэння культур, азначанага ААН і ЮНЕСКА (Арганізацыя Аб'яднаных Нацый па пытаннях адукацыі, навукі і культуры ).
2009
- 27 чэрвеня, субота: 91 км, мяжа з Украінай - Гомель
- 28 чэрвеня, нядзеля: 181 км, Гомель - Бабруйск
- 29 чэрвеня, панядзелак: 156 км, Бабруйск - Менск
- 30 чэрвеня, аўторак: 59 км, Менск - Барысаў
- 1 ліпеня, серада: 158 км, Барысаў - Магілёў
- 2 ліпеня, чацвер: 153 км, Магілёў - Віцебск
- 3 ліпеня, пятніца: 53 км, Віцебск - мяжа з Расіяй
2008
- 3 ліпеня, чацвер: 33 км, мяжа з Літвой - Гародня
- 4 ліпеня, пятніца: 234 км, Гародня - Баранавічы
- 5 ліпеня, субота: 149 км, Баранавічы - Менск
- 6 ліпеня, нядзеля: 3 км, Менск - Менск
- 7 ліпеня, панядзелак: 155,5 км, Менск - Бабруйск
- 8 ліпеня, аўторак: 171 км, Бабруйск - Гомель
- 9 ліпеня, серада: 40 км, Гомель - мяжа з Украінай
Тур Гармонii па школах Менскай вобласцi
- 15-16 траўня: "Тур Гармонii" (на фотаздымку возера Нарач)
2007
20 траўня, нядзеля: мяжа з Расіяй - Віцебск
21 траўня, панядзелак: 220,5 км, Віцебск - Барысаў
22 траўня, аўторак: 77 км, Барысаў - Менск
23 траўня, серада: 155,5 км, Менск - Бабруйск
24 траўня, чацвер: 171 км, Бабруйск - Гомель
25 траўня, пятніца: 40 км, Гомель - мяжа з Украінай
Конкурс "Мы малюем сяброўства"
2006
10 кастрычніка цырымонія закрыцця еўрапейскага этапу Эстафеты ў Лондане
13 чэрвеня, развітаўшыся са Смаргонню, эстафета накіравалася да мяжы з Літвой...
12 чэрвеня стартаваўшы ад плошчы Перамогі ў Менску, па праспектах Незалежнасці і Пераможцаў эстафета накіравалася ў бок Заслаўя... Наперадзе былі яшчэ Маладзечна і Смаргонь...
11 чэрвеня пасля смачнага снедання каманды ў Стоўбцах эстафета прадоўжыла свой шлях...
10 чэрвеня эстафета стартавала з Івацэвіч у накірунку да Баранавіч. Далей яе шлях ляжаў да Стоўбцаў, дзе адбыліся сустрэча з удзельнікамі міжнароднай каманды і Канцэрт.
9 чэрвеня ў пятніцу стартаваўшы з Бярэсця эстафета наведала Кобрын і Бярозу, фінішыраваўшы ў Івацэвічах...
8 чэрвеня ў чацвер полымя эстафеты дасягнула Беларусі. На падыходе да Бярэсця міжнародную каманду сустракала мноства дзяцей і бегуны...
14 красавіка адбылося афіцыйнае адкрыццё міжнароднага прабегу каля штабкватэры ААН у Нью Йорку. У адкрыцці прабегу прынялі ўдзел прадстаўнікі болей чым 80 краін... Ад гастей цырымоніі прагучала многа цёплых слоў падтрымкі...
2 сакавіка еўрапейскі этап прабегу стартаваў са сталіцы Партугаліі...
2005
3 жніўня ў сераду эстафетная каманда Еўрапейскага этапу World Warmony Run прынесла палаючы факел прабегу ў Беларусь. Ад мяжы з Літвой эстафета накіравалася да Ліды, дзе была арганізавана сустрэча бегуноў...
4 жніўня ў чацвер у 10.00 эстафета стартавала з Ліды ў накірунку да Валожына...
5 жніўня ў пятніцу пад час прабегу ад Валожына да Менска бегуны наведалі дзіцячы лагер. У Менску цырымонія сустрэчы адбылася на плошчы Перамогі. Дзеці перадавалі палючы факел з рук у рукі...
6 жніўня ў суботу эстафета стартавала з Менску ў 8.30, да Івацэвіч бегуны пераадолелі 208 кіламетраў...
7 жніўня ў нядзелю ад Івацэвіч да Бярэсця бегуны пераадолелі 147 км, наведаўшы Бярозу і Кобрын...
8 жніўня ў панядзелак эстафета ўзяла старт амаль што ад самай Бярэсцкай крэпасці і накіравалася да мяжы з Польшчай...
Міжнародныя навіны можна знайсці на галоўнай старонцы сайта па адрасу: http://www.worldharmonyrun.org/ і на закладцы Live From The Road. Там вы зможаце ўбачыць, дзе і як праходіць эстафета зараз у свеце, а таксама паглядзець, дзе і як яна праходзіла дагэтуль.