Прабег
Бег Сусветнай Гармоніі – гэта глабальная эстафета, накіраваная на садзейнічанне міжнароднаму сяброўству і ўзаемаразуменню. Як сімвал гармоніі, бегуны нясуць палаючы факел, перадаючы яго з рук у рукі між прадстаўнікамі тысяч мясцовых грамадстваў, падарожнічаючы вакол свету праз болей чым 100 краін.
Бег Сусветнай Гармоніі – сапраўднае масавае мерапрыемства, якое дакранаецца да жыцця мільёнаў людзей на працягу свайго маршрута. Бегуны наведваюць школы, сустракацца з мясцовымі жыхарамі, аматарамі спорту, мясцовымі і нацыянальнымі адміністрацыямі. На прыпынках яны дзеляцца марай аб сусветнай гармоніі таксама, як і знаёмяцца з людзьмі, якія працуюць дзеля гармоніі сваім асаблівым спосабам.
Бег Сусветнай Гармоніі не накіраваны на збор грошаў ці прапаганду якіх-небудзь палітычных поглядаў; а проста імкнецца да стварэння добрай волі між людзьмі ўсіх нацый і падтрымання пачуцця міжнароднага братэрства і адзінства.
Заснавальнiк - Шры Чынмой

Арганізатары

Штабкватэра

Як звязацца
