«Мы малюем Сяброўства» (2007)
Бег Сусветнай Гармоніі
Бег Сусветнай Гармоніі – гэта факельная эстафета сяброўства і ўзаемаразумення, у каторай удзельнікі перадаюць з рук у рукі запалены факел як сімвал добрай волі. Гэтая эстафета ставіць сваёй мэтай натхніць людзей на ўстанаўленне гарманічных узаемаадносін між народамі. Вы таксама можаце прыняць удзел у Бегу Сусветнай Гармоніі. Каб стаць паўнапраўным удзельнікам эстафеты, дастаткова пранесці запалены факел некалькі крокаў ці нават проста патрымаць яго ў руках, выказаўшы, такім чынам, сваю добрую волю.
Усе школьнікі запрашаюцца прыняць удзел у конкурсе
«Мы малюем Сяброўства»
Асноўная тэма конкурсу: «Што для мяне азначае Сяброўства».
Вы можаце па-разнаму развіць гэтую тэму, выкарыстоўваючы сваю фантазію:
• Можна паказаць, як мы можам развіць болей дабразычлівасці ў сабе;
• Можна намаляваць малюнак, дзе відаць, што між людзмі прысутнічаюць гармонія і ўзаемаразуменне;
• Вы можаце намаляваць, як людзі робяць што-небудзь разам, напрыклад, гуляюць у футбол;
• Вы можаце выразіць, які прыгожы свет, калі ў ім ёсць сяброўства і адзінства;
• Вы можаце адлюстраваць, што азначае сяброўства ў нашым паўсядзёным жыцці.
Умовы конкурсу:
• Удзельнікі могуць выбрать любы фармат паперы і любыя інструменты (фламасцеры, алоўкі, краскі і г.д.) Малюнкі, створаныя на кампьютары, не прымаюцца.
• На зваротным баку кожнай працы павінен быць подпіс (лепей на англійскай мове): імя мастака, узрост, школа, горад ці вёска, краіна.
• Малюнкі трэба аддаць каардынатару ў вашым горадзе, альбо даслаць па адрасу які будзе ўказаны пазней да 1 ліпеня 2007 года.
• Лепшыя дзесяць малюнкаў з Беларусі будуць адпраўлены на міжнародную выставу «World Harmony Art Exhibit» ў Нью-Йорку. Выстава пачнецца ў верасні 2007 года і будзе ў далейшым падарожнічаць па розных краінах свету.
• Аб выніках конкурса можна будзе даведацца пасля 10 жніўня.
Каардынацыйны камітэт «Бегу Сусветнай Гармоніі»
Дзякуй за ўдзел!
Мы з нецярплівасцю чакаем вашых твораў